Падарунак для прэзідэнта


12 лістапада Беларускі Дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт прымае галоўную асобу краіны.

З гэтай нагоды на афіцыйным профілі факультэту «Вышэйшая школа турызму» ў «Укантакце» з’явілася адмысловая абвестка. Там паведамляецца, што з нагоды візіту Аляксандра Лукашэнкі «ўся нашая любімая ўстанова адукацыі кіпішыць і хвалюецца». Кіраўніцтва факультэту задаецца пытаннем – як жа сустракаць Аляксандра Рыгоравіча без падарункаў?

І сапраўды – ніяк. Што ж могуць падараваць кіраўніку краіны студэнты «Вышэйшай школы турызму»? Ім прапаноўваюць штосьці «вышыць/звязаць/сплесці/выстругаць», і «калі ўзровень працы будзе адпавядаць прэзідэнцкаму», то праца шчаслівага ўмельца трапіць у рукі Аляксандра Лукашэнкі.

Напрыканцы паведамлення пазначана: любыя непрыхільныя каментары будуць выдаляцца.

belsat.eu

Стужка навінаў