«Размова Жбанкова»: што святкуем 7 лістапада?


Калісьці кожны ведаў, што «день седьмого ноября – красный день календаря», савецкія святы падаваліся чымсьці натуральным і бясспрэчным. Сёння гэта не так. Максім Жбанкоў размаўляе з чальцом ЦК партыі «Справядлівы свет» Сяргеем Вазняком пра лёсы камуністычнай ідэі. Што святкуюць сённяшнія прыхільнікі ідэяў Вялікага Кастрычніка?

Штогадовае ўскладанне кветак да помнікаў правадыра сусветнага пралетарыяту – гэта не толькі звычайны рытуал. Сяргей Вазняк кажа, што Кастрычніцкая рэвалюцыя для яго – гэта не толькі ўспамін з дзяцінства, а падзея, што сфармавала ягоны светапогляд. {movie}Сяргей Вазняк у “Размове Жбанкова”|right|7374{/movie}

«Я думаю, што Кастрычніцкая рэвалюцыя – гэта спроба гістарычнага прарыву да народнай улады. Бо гэтая ідэя, сфармуляваная Леніным, пра тое, што кожны рабочы і кухарка павінны вучыцца кіраваць краінай і павінны быць уцягнутыя ў працэс кіравання краінаю… Для мяне Кастрычніцкая рэвалюцыя – гэта перадусім гэтыя ідэі», – кажа Сяргей Вазняк.

belsat.eu

Стужка навінаў