БАТЭ–Валенсія: ці пераадолеюць беларусы «іспанскую хваробу»?


Футбольная Ліга чэмпіёнаў пасля кароткага перапынку аднаўляе барацьбу на найлепшых стадыёнах кантыненту. Сярод 32 наймацнейшых камандаў ёсць і прадстаўнікі Беларусі, якія выступаюць ад Барысаўскага заводу аўтатрактарнай электронікі.

Пасля першага туру БАТЭ займае трэцяе месца ў групе, але ад першы дзвюх пазіцыяў адстае толькі паводле колькасці забітых і прапушчаных мячоў. Сёння падначаленыя Віктара Ганчарэнкі паспрабуюць узяць рэванш у «Валенсіі». Першы двубой у Менску яны прагулялі з лікам 0:3. {movie}Ігар Калянькоў у “Гарачым каментары”|right|7367{/movie}

Спартовы аглядальнік Ігар Калянькоў нагадвае, што гісторыя ўзаемаадносінаў БАТЭ з іспанскімі клубамі не вельмі радасная.

«І гэтая гульня ў Менску проста была працягам той самай гісторыі. Параза, зразумела, крыўдная, але ж што зрабіць – гуляем далей. Мы не вельмі часта сустракаліся з іспанцамі, але заўсёды цярпелі паразы. Яны дэманструюць іншы футбол, які нам цяпер непадуладны», – мяркуе Калянькоў.

«Валенсія» – заўсёды трэцяя сярод іспанскіх камандаў. «Рэал» і «Барселона» ўвесь час змагаюцца за першае месца ў мясцовым чэмпіянаце, зрэдку перамагае і «Валенсія». Барысаўцы ўжо гулялі з «Барселонаю», але, магчыма, сёння ўдасца перапыніць гэты крыўдны шэраг паразаў?

«Я думаю, у БАТЭ ёсць шанец. Калі прымусіць іспанцаў гуляць у барысаўскі футбол, які саб’е іх з рытму ці выб’е іх з раўнавагі. На беларускім чэмпіянаце яны заўсёды гуляюць з пазіцыі першага нумара, але ці здолеюць нашыя футбалісты перабудавацца на іншы стыль гульні? Я спадзяюся, што Ганчарэнка падрыхтуе іх, каб у Іспаніі яны здолелі паказаць, што ўмеюць», – разважае спартовы аглядальнік.

Адмысловец зазначае, што БАТЭ ўпершыню ўзяло верх над нямецкаю камандаю, «Баварыяй», з выдатным лікам – 3:1. Заўжды бывае першы раз, і хочацца, каб сёння беларусы перамаглі іспанскі клуб.

belsat.eu
https://youtu.be/PFhtWTwOrKk

Глядзі таксама
Каментары