«Вялікая Кастрычніцкая» як рэлігія?


Замест Дня ахвяраў таталітарызму – урачыстае ўшанаванне памяці камуністычных ідэяў. Беларускія камуністы, студэнты і сябры БРСМ усклалі сёння кветкі да помніку Уладзіміру Леніну. Усё гэта адбывалася пад чырвонымі савецкім сцягамі і гербам Менску з выяваю Багародзіцы. Дзень 7 лістапада застаецца святам не толькі для аскепкаў камуністычнай партыі, але і для ўладаў. Асоба Леніна ставіцца ў прыклад праўладным моладзевым арганізацыям.

Лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў узгадвае, што апошні раз быў на кастрычніцкай дэманстрацыі яшчэ ў 1965 годзе, калі вучыўся ў тэхнікуме. {movie}Уладзімір Някляеў у “Гарачым каментары”|right|7363{/movie}

«Тады нельга было не пайсці, бо цябе маглі адлічыць. Пасля ўжо было неяк прасцей, тым больш што я быў у Саюзе пісьменнікаў, адкуль групамі на парады не хадзілі. Не ведаю, ці сёння гэтыя людзі былі гнаныя, ці добраахвотна прыйшлі, але ж ідэя рэвалюцыі больш у галаве Лукашэнкі, чымся ў гэтых людзей», – мяркуе палітык.

У падручніках, па якіх вучацца сённяшнія школьнікі, гэтую падзею дасюль называюць Вялікаю Кастрычніцкаю рэвалюцыяй, а не бальшавіцкім пераваротам. Паводле Някляева, практычна ўвесь электарат дзейнага прэзідэнта прытрымліваецца той жа думкі.

«Людзі гэтыя абсалютна невінаватыя, што выраслі ў тым часе, калі выпрамоўваліся гэтыя ідэі. Зусім няпростым шляхам вызваляліся ад гэтых ідэяў і тыя, хто сёння кажа пра тое, што гэта быў звычайны дзяржаўны пераварот. Даволі шмат меў размоваў з людзьмі. Між іншым, і Васіль Быкаў казаў пра цяжкасці выхаду з гэтай веры», – разважае Уладзімір Някляеў.

belsat.eu

Стужка навінаў