Атака на амбасаду Літвы: праваахоўнікі шукаюць нападнікаў


Беларускія праваахоўнікі расследуюць учорашнюю атаку на літоўскую амбасаду ў Менску. Амбасадар Літвы Лінас Лінкявічус гаворыць, што на адрас амбасады не паступала пагрозаў і напад быў нечаканасцю.

Увечары 6 лістапада невядомы закінуў праз плот на тэрыторыю амбасады Літвы ў Беларусі дзве бутэлькі з запальнаю сумессю. Пацярпелых няма, агонь згасілі літоўскія паліцыянты, якія ахоўваюць амбасаду.

Лінкявічус заявіў парталу delfi.lt, што не звязвае гэтага нападу са святкаваннем гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.

belsat.eu

Стужка навінаў