Бабуля Оўбамы раскрыла сакрэт перамогі ўнука


{movie}Бабуля Оўбамы раскрыла сакрэт перамогі ўнука|left|7355{/movie}У кенійскай вёсцы Кагелё, дзе жыве бабуля Барка Оўбамы, песнямі і танцамі адсвяткавалі ягоную перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

«З ласкі Божай Барак зрабіўся прэзідэнтам Злучаных Штатаў другі раз. Калі хтосьці поўны любові да іншых людзей, то іншыя людзі гэта пабачаць, і гэта дапамагло Оўбаме. Я вельмі радая за яго! У Амерыцы шмат людзей, якія мяркуюць, што яны лепшыя і разумнейшыя за яго, але Бог абраў Оўбаму, гэта ягоны час!» – заявіла Сэра Оўбама, бабуля Барака Оўбамы.

Сэра Оўбама – другая жонка дзеда Барака Оўбамы і таму не даводзіцца дзейнаму прэзідэнту ЗША кроўнай сваячкай, адна Барак Оўбама нярэдка ўзгадваў яе, цёпла называючы «бабуля Сэра».

У вёсцы Кагелё, дзе нарадзіўся бацька Барака Оўбамы, цэлую ноч сачылі за навінамі з ЗША, а перамогу Оўбамы адсвяткавалі танцамі. Пасля таго як Барака Оўбаму абралі прэзідэнтам на першы тэрмін, у вёску правялі электрычнасць і адбудавалі дарогі. Цяпер жыхары Кагелё спадзяюцца, што новая перамога Оўбамы паспрыяе далейшаму развіццю вёскі.

belsat.eu

Стужка навінаў