Вонкавы доўг на чалавека складае амаль $ 2 500


Валавы вонкавы доўг Беларусі павялічыўся ў першым паўгоддзі 2010 года на $ 1 110 700 000, ці на 5%. 1 ліпеня ён дасягнуў $ 23 171 000 000, што складае 45,5% ВУП.

“Сама лічба 45,5% нам мала пра што кажа – гаворыць эканаміст Леанід Злотнікаў. – Вонкавы доўг можа быць і большым, галоўнае – ці ў стане мы расплаціцца і аддаць гэтыя пазыкі. Нас чакаюць 2011 і 2012 гады, калі трэба будзе выплочваць дастаткова вялікія сумы, і гэта можа быць праблематычна”. Эканаміст таксама адзначыў, што апошнім часам Беларусь атрымлівае крэдыты пад адсотак, значна большы за паказнік росту эканомікі. “З цягам часу гэта можа прывесці да таго, што крэдыты проста будуць “праядацца”, і вяртаць іх не будзе як”.

У разліку на чалавека валавы вонкавы доўг таксама працягвае расці: на 1 ліпеня ён склаў $ 2 447 супраць $ 2 327 на 1 студзеня гэтага года і $ 1 596 на пачатак 2009 года.

belsat.eu

Стужка навінаў