Ню ў маштабе: новы праект фатографа Спэнсэра Туніка. Агляд падзеяў культуры


Што могуць рабіць 150 аголеных чалавек у полі ў дажджлівае надвор’е? Наўрад ці нешта іншае, як пазаваць для амерыканскага фатографа Спэнсэра Туніка. Гэтым разам аматар шакаваць публіку зладзіў фотасесію ў мексіканскім горадзе Сан Мігель дэ Аллендэ – з нагоды Дня ўсіх святых. {movie}Агляд падзеяў культуры (06.11.2012)|right|7343{/movie}

СПЭНСЭР ТУНІК, ФАТОГРАФ:
“Я пайшоў у краму тканінаў у Нью-Ёрку і атрымаў там шмат узораў, каб вызначыць, якая тканіна самая празрыстая. Я знайшоў штосьці вельмі тонкае і пратэставаў на сваёй сяброўцы і асістэнтцы Міі. Выглядала цудоўна, і я ўявіў гэтую прыгажосць, памножаную, дапусцім, трыма стамі людзьмі”.

Персанальны рэкорд Туніка – 18 тысячаў аголеных на адной з плошчаў Мехіка. Майстар таксама здымаў людзей без адзення ў альпійскіх ледавіках, ля сіднейскага опернага тэатру і ў адным з садоў Англіі. Адна з самых запамінальных фотасесіяў Туніка – “аголены” бой падушкамі паблізу бельгійскага Замку Хаасбээк.

Іншыя тэмы: польскі навуковец выдаў кнігу пра беларускі тэатр. У Фларэнцыі праходзіць міжнародны фестываль мастацтва татуажу.

belsat.eu

Стужка навінаў