Тэст відэафарматаў на сайце!


Шаноўныя карыстальнікі!

Каб палепшыць якасць прагляду нашых праграмаў і зрабіць сайт як мага больш прыязным для Вас, мы плануем змяніць відэафармат файлаў, а таксама выбраць з Вашаю дапамогаю найбольш зручны паводле якасці і памеру «карцінкі» варыянт відэафайлу. Не маючы на сёння магчымасці выкарыстоўваць іншы плэер (пакуль надалей мы вымушаныя карыстацца тэхналогіяй Silverlight), мы жадалі б зрабіць карыстанне ім больш простым.

Прапаноўваем прагледзець тры праграмы рознай працягласці ў трох варыянтах.

Калі ласка, пакідайце свае каментары пад гэтым паведамленнем (з пазначэннем, каторы з фарматаў найбольш адпавядае Вашым запатрабавання) ці дасылайце нам водгукі на адрас: office@belsat.eu.

Стужка навінаў