Марына Адамовіч: Міколу Статкевіча прапаноўваюць перавесці ў «адзіночку»


{movie}Марына Адамовіч: Настойваюць на “бяспченым утрыманні”|left|7332{/movie}Адміністрацыя Магілёўскай турмы “настойліва прапаноўвае” Міколу Статкевічу напісаць прашэнне аб так званым “бяспечным утрыманні”. Фактычна, гэта змяшчэнне ў адзіночную камеру. Пра гэта тэлеканалу “Белсат” паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.

“Ён ад гэтага рашуча адмаўляецца з простай вельмі прычыны – ніколі нельга нават у малым саступіць”, – падкрэсліла Адамовіч.

Паводле жонкі палітыка, Міколу Статкевіча па-ранейшаму трымаюць у інфармацыйнай ізаляцыі – яму не даюць атрымліваць газетаў і кніг ды імкнуцца максімальна абмежаваць кантакты з іншымі вязнямі.

У студзені 2012 г. суд змяніў умовы адбыцця пакарання Статкевіча на больш жорсткія: вязня перавялі з калоніі № 17 у Шклове ў турму № 4 Магілёва.

Ён фактычна з першых дзён, калі быў пераведзены ў Магілёў, застаецца ў памяшканні СІЗА. Я думаю, менавіта дзеля таго, каб выключыць любыя кантакты. Бо не сакрэт, што існуюць унутрытурэмныя камунікацыі, і зняволеныя могуць перадаваць адзін аднаму інфармацыю і нават у пэўнай ступені бараніць адзін аднаго. Менавіта таму Міколу ізалявалі”, – падкрэсліла Марына Адамовіч.

Апошні кандыдат за кратаміМікола Статкевіч, апошні кандыдат на прэзідэнта, што застаецца за кратамі. Архіўнае фота bymedia.netМікола Статкевіч, апошні кандыдат на прэзідэнта, што застаецца за кратамі. Архіўнае фота bymedia.net

У траўні 2011 г. суд Ленінскага раёну Менску прыгаварыў Статкевіча да 6 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 г. Палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17, аднак 15 студзеня 2012 г. яму зрабілі больш жорсткія ўмовы ўтрымання, перавёўшы яго ў следчы ізалятар Магілёва. Адміністрацыя шклоўскай калоніі палічыла, што асуджаны палітык “не стаў на шлях выпраўлення”, “да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца” і пасля адбывання пакарання мае намер “весці злачынны лад жыцця”. Паводле Марыны Адамовіч, фармальнаю падставаю для абвінавачання стала адсутнасць на адзенні Статкевіча біркі з нумарам зняволенага, а таксама тое, што ён не пазначыў у спісе асабістых рэчаў насоўкі.

Мікола Статкевіч – адзіны кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 г., якога дагэтуль трымаюць у зняволенні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але Статкевіч катэгарычна адмаўляўся гэта зрабіць. Пасля такіх адмоваў ціск на палітзняволенага ўзмацніўся.

belsat.eu

Стужка навінаў