На беларуска-польскай мяжы прагрымеў выбух


У ноч з 5 на 6 лістапада ў 50 метрах ад памежнага знака на беларуска-польскай мяжы абыўся выбух. Як паведамляе прэс-служба КДБ, на месцы выяўленыя „прыкметы магчымаага ранення кагосці з групы парушальнікаў” мяжы.

Дзяржаўны тэлеканал ОНТ паведамляе, што на месцы інцэдэнту – дзве варонкі, адна дыяметрам каля метра, другая – меншая. А ў радыюсе дзесяці метраў знойдзеныя фрагменты вопракті і абгарэўшыя долары.

Паводле папярэдняга заключэння беларускіх памежнікаў, мела месца парушэнне мяжы – невядомыя перайшлі на польскі бок. У раёне нелегальнага пераходу знойдзеныя прыкметы выкарыстоўвання выбухоўкі. Пра інцэдэнт быў паінфармаваны польскі бок. Неўзабаве стала вядома, што польскія памежнікі затрымаль 7 чалавек з афра-азяіцкага рэгіёну.

Цяпер на месцы выбуха працуе група экспертаў, што высвятляюць прычыны выбуха. „Уведзены ў дзеянне план па рэагаванню на тэрарэстычныя і экстрэмісцкія пагрозы”, – паведамляе прэс-служба КДБ.

belsat.eu

Стужка навінаў