У Маскве адчынілі фабрыку мульцікаў. Агляд падзеяў культуры


Як фантазіі ператвараюцца ў кадры на экране – цяпер можна паглядзець у Маскве. Там адчынілася сапраўдная фабрыка вытворчасці… мультфільмаў. У ёй не толькі можна, але і трэба дакранацца да усяго, чаго душа пажадае: і намаляваць бегуна, і зляпіць героя мульціку з пластыліну. Кожны ахвотны можа стварыць уласны мультфільм. Кіраўніцтва фабрыкі спадзяецца, што яна паспрыяе адраджэнню расейскай анімацыі. {movie}Агляд падзеяў культуры (05.11.2012)|right|7320{/movie}

Адзін з самых цікавых экспанатаў – апарат, з дапамогай якога „ажыўлялі” малюнкі стагоддзе таму.
У фабрыцы мультфільмаў можна згубіцца на цэлы дзень, а для тых, хто стаміўся, працуе спецыяльны вялікі экран – на ім паказваюць як старую анімацыю, гэтак і тую, што паўстала на самой фабрыцы.

Іншыя тэмы: гурт «Аkute» сабраў аншлаг у Менску. Па вуліцах Мексікі і Венесуэлы прайшліся зомбі.

belsat.eu

Стужка навінаў