Ігар Кузняцоў: КХП-БНФ «прыватызавала» Курапаты


Адразу некалькі гучных падзеяў адбылося апошнім часам вакол урочышча Курапаты. Колькі тыдняў перад Дзядамі стала вядома пра будаўніцтва забаўляльнага цэнтру «Бульбашъ Холл». Пасля ўшанавання памерлых Зянон Пазняк абрынуўся з крытыкаю на гісторыка Ігара Кузняцова, які цягам апошніх гадоў займаецца тэмаю масавых рэпрэсіяў.

Відавочна, КХП-БНФ лічыць Курапаты сваёй уласнасцю, бо сябры партыі «выбіраюць» тых, хто мае наведваць урочышча.

«Мы, патрыёты-фронтаўцы, абаронцы курапацкай святыні, абвяшчаем савецкага палітработніка, падпалкоўніка Кузняцова, персонаю нон-грата на тэрыторыі [Курапатаў ды] іншых святыняў, дзе ёсць пакутнікі нашага народу», – гаворыцца ў заяве партыі.

Ігар Кузняцоў – вядомы гісторык, ён не толькі даследуе масавыя рэпрэсіі, але і актыўна займаецца грамадскаю дзейнасцю, у тым ліку ўшанаваннем памяці рэпрэсаваных. {movie}Ігар Кузняцоў у “Гарачым каментары”|right|7319{/movie}

Паводле яго, 29 кастрычніка вырашылі, што ў Курапатах паставяць памятны знак дзеля ўшанавання забітых там польскіх афіцэраў.

Зянон Пазняк заяўляў, што на тэрыторыі Курапатаў палякі не пахаваныя, як няма там і пахаванняў вайскоўцаў. Кузняцоў з ім не згаджаецца і кажа, што ў Курапатах пахаваныя таксама людзі, забітыя падчас аперацыі НКВД, то бок афіцэры польскага войска. Гісторык нагадвае, што сам Пазняк удзельнічаў толькі ў адных раскопках у 1988 годзе.

«Мы апублікавалі справаздачу ваеннай пракуратуры, што праводзіла эксгумацыю ў 1997–1998 гадах. «У дзевяці раскапаных пахаваннях былі знойдзеныя: дзве зоркі з галаўных убораў шарагоўцаў Чырвонай арміі, сем гузікаў чырвонаармейцаў», – цытуе гісторык.

У 1988 годзе Зянон Пазняк раскопваў 8 пахаванняў, усяго ж у Курапатах іх налічваецца 510. Нельга казаць на падставе такіх абмежаваных даследаванняў, што ва ўрочышчы няма пахаванняў вайскоўцаў.

«Калі стала вядома пра будаўніцтва, то я звярнуў увагу на «Бульбашъ Холл» – не КХП-БНФ, якая, вобразна кажучы, прыватызавала гэтую тэрыторыю. І да сённяшняга дня КХП-БНФ толькі робіць заявы і адлучае Кузняцова ад Курапатаў. А чаму яны «Бульбашъ Холлам» не займаюцца? Я чакаю іх заўтра а 12-ай гадзіне на круглым стале», – абвесціў Кузняцоў.

belsat.eu

Стужка навінаў