Віктар Марціновіч: Беларусі патрэбныя палітычныя раманы


Аўтар раману «Параноя», у якім таксама няцяжка прасачыць аналогію з сучаснаю Беларуссю, не бачыць літаратурнай вартасці ў нашумелым творы «Prezident L».

Падзеі ў «Prezident L», аўтар якога схаваўся за псеўданімам Антон Дыбаў, адбываюцца ў Беларусі 2041 года. Асноваю твору стала шэкспіраўская п’еса «Кароль Лір». Як і ў англійскай класіцы, прэзідэнт Беларусі, прозвішча якога спачатку не называецца, – усёмагутны ўладар краіны, якога чакае смерць у адзіноце. Перад тым ён наважваецца падзяліць краіну між сынамі: старэйшымі Георгіем ды Раманам і малодшым Мікалаем.

Віктар Марціновіч мяркуе, што «Prezident L» нельга назваць раманам, хутчэй, гэта «паліттэхналагічны твор». {movie}Віктар Марціновіч пра раман «Prezident L»|right|7317{/movie}

«Твор вельмі дрэнна напісаны. Гэта фактычна не раман, а яго сінопсіс. У мяне ўзнікла адчуванне, што тэкст падобны да мовы прэс-рэлізаў. Тэкст створаны моваю паўафіцыйнаю. Гэта, відавочна, не мастацкі твор», – мяркуе Марціновіч.

Разам з тым, журналіст падкрэслівае, што ў Беларусі жанр палітычнага раману запатрабаваны.

«Мы жывем у дзіўнай палітычнай рэальнасці, якая ніяк мастацкім чынам не апісаная», – разважае ён.

У сваю чаргу Аляксандр Фядута, аўтар палітычнай біяграфіі Лукашэнкі, упэўнены, што падобныя творы неабходныя. {movie}Аляксандр Фядута пра раман «Prezident L»|right|7318{/movie}

«Тое, што аўтар абраў класічны сюжэт, – гэта выдатна. Але наагул мала з’яўляецца сёння твораў, бо за гэта не плоцяць. Вельмі мала цяпер беларускіх пісьменнікаў, што жывуць за ганарары. І калі гэта першая кніжка аўтара, то, вядома, ён напісаў яе не для грошай, а каб штосьці выказаць», – мяркуе Фядута.

belsat.eu

Стужка навінаў