Антон Болтачка: Урад як дрэнны шахматыст


Калі хтосьці ў Беларусі падумаў, што пасля падаражэння гарэлкі ў паўтара раза, хлеба і малочных вырабаў аж на 30 % – хваля падаражэнняў спынілася, той будзе расчараваны.

Чым сустрэне беларусаў 2013 год?

З першага студзеня бензін і дызельнае паліва падаражэюць на 20 %, вырастуць акцызы на алкаголь – з 12 да 30 %, а за імі пойдуць угару акцызы на цыгарэты – ажно ў 3,5 раза.

Эканаміст Леанід Заіка нагадвае, што ў наступным годзе Беларусь чакаюць велізарныя выплаты крэдытаў (каля $ 3,6 млрд). Да таго ж Расея пакуль толькі «просіць» вярнуць $ 1,5 млрд, заробленых на шэрым экспарце разбаўляльнікаў. Падвышэнне акцызаў, паводле эканаміста, сігнал, які варта разумець так: грошай на гэта няма. {movie}Леанід Заіка пра падаражэнні і праверкі Ладуцькі|right|7315{/movie}

«Будзе цяжка, трэба браць грошы за кошт тавараў, што заўсёды купляюцца. Скажам, алкаголь: як выпівалася ў сярэднім 12 літраў за год, так і будзе выпівацца. І замест таго, каб з п’янствам змагацца, павышаюць цэны. Тое ж і з акцызамі на тытунь».

У сваю чаргу эксперт «Ліберальнага клубу» Антон Болтачка параўноўвае ўлады Беларусі з дрэнным шахматыстам, што не ў стане прадумаць крокаў наперад.

«Гэта яскравы прыклад нашай сістэмы прыняцця рашэнняў. Спачатку ідзе мэта: каб заробкі раслі вельмі хутка і сягнулі ў сярэднім $ 500. А пасля аказваецца, што гэта дрэнна для беларускай эканомікі ды трэба глядзець, як рост заробкаў суадносіцца з вытворчасцю. Ёсць праблема – мы яе вырашаем; няма праблемы – то мы нават не думаем, што заўтра яна можа з’явіцца», – робіць высновы Болтачка. {movie}Антон Болтачка пра новагодняе павышэнне коштаў|right|7314{/movie}

Самы лепшы мэр на свеце

Яшчэ старшыня Нацыянальнага банку на легендарным відэа з прэс-канферэнцыі казала, што заробак мусіць быць зароблены.

Мэр Менску Мікалай Ладуцька, відавочна, прыслухаўся да словаў галоўнага банкіра краіны. Кіраўнік сталіцы асабіста спраўдзіць, ці не завялікую зарплату плоцяць на менскіх прадпрыемствах.

Леанід Заіка ў захапленні ад такой ініцыятывы.

«Гэта ўнікальнае рашэнне, таму што мэр Сан-Францыска або мэр Парыжу такога рабіць не будуць… Чым вось займаюцца нашыя мэры, дык відавочна выкананнем загадаў зверху. Мэр павінен сачыць за тым, ці не залівае дождж вуліцы, як працуюць гаспадарчыя службы. А калі мэр займаецца заробкамі, то гэта кажа пра тое, што прыйшла новая эпоха – нашыя мэры сталі найлепшымі сярод усіх краінаў і ўскраінаў», – іранізуе эканаміст.

belsat.eu

Стужка навінаў