Жыхару Гомельшчыны адарвала пальцы рукі пры выбуху гранаты


У Гомельскі гарадскі шпіталь № 1 быў дастаўлены жыхар вёскі Яроміна (Гомельскі раён) 1950 года нараджэння, з дыягназам “траўматычная ампутацыя 1-га, 2-га, 3-га пальца правай пясці”. Траўму, паводле словаў пацярпелага, ён атрымаў дома ў выніку абыходжання з нявызначаным прадметам, які знайшоў на вуліцы.

Як паведамілі ў прэсавай службе УУС Гомельскага аблвыканкаму, пры аглядзе дому былі сканфіскаваныя пашкоджаны ўзрывальнік і клямка ўзрывальніка. Згодна з актам групы размінавання в/ч 5525, прадметам, што нанёс траўму мужчыну, стаў універсальны запал ручной гранаты.

belsat.eu

Стужка навінаў