Эколагі заклікаюць не падкормліваць качак і лебедзяў


Паводле эколагаў, тыя, хто падкормліваюць гусей, лебедзяў і качак, вымушаюць птушак змяніць паводзіны і адмовіцца ад міграцыі.

Дырэктар грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Віктар Фянчук адзначыў, што ў цяперашні час вадаплаўныя птушкі размеркаваныя па вадаёмах Беларусі раўнамерна. Узімку тыя з іх, што змянілі сваё міграцыйнае паводзіны, засяроджваюцца на ўчастках рэкаў і азёраў, якія з розных прычынаў не замярзаюць, напрыклад, каля Белаазёрскай або Новалукомскай ГЭС.

Акрамя таго, качкі ды лебедзі, што засталіся ў Беларусі, часцяком прылятаюць на зімоўку ў буйныя гарады – Менск і Берасце, дзе лягчэй знайсці корм.

Паводле адмыслоўца, узімку падкормліваць птушак варта толькі пры рэзкім падзенні тэмпературы – да мінус 15 і ніжэй градусаў, а таксама пры замярзанні ўсіх вадаёмаў. Як адзначыў Фянчук, смяротнасць птушак зімою вышэйшая праз больш суровыя кліматычныя ўмовы, аднак паміраюць птушкі не ад голаду, а найчасцей з-за хваробаў або траўмаў, нанесеных чалавекам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары