Рускія нацыяналісты на маршы: нерусі – прэч!


{movie}Уладзімір Тор: Патрабуем візавы рэжым з Сярэдняй Азіяй|left|7308{/movie}«Расея для рускіх, Масква для масквічоў» – з гэтым традыцыйным лозунгам рускія нацыяналісты прайшліся па вуліцах Масквы. Да месца правядзення шэсця былі сцягнутыя некалькі тысяч паліцыянтаў.

«Мы патрабуем, каб быў спынены вал міграцыі з Сярэдняй Азіі, неабходна ўвесці візавы рэжым з гэтымі краінамі і пакласці канец гераінаваму трафіку з Афганістану, Таджыкістану, Узбекістану ды іншых сярэднеазіяцкіх краінаў», – гаворыць адзін з арганізатараў «Рускага маршу» Уладзімір Тор (сапраўднае імя Уладлен Кралін – belsat.eu). Ён таксама заявіў, што ў цяперашняй сітуацыі расейцы мусяць ствараць паралельныя дзяржаўным інстытуты дэмакратыі, бо цяперашняя ўлада – «умоўна легітымная».

Выказванні шараговых удзельнікаў маршу былі больш радыкальныя. Нацыяналістаў найбольш хвалюе праблема мігрантаў. «Усе працоўныя месцы дастаюцца прыезджым, а не карэнным масквічам і расейцам. І мэта шэсця – хоць нейкім чынам дамагчыся працоўных месцаў для рускіх людзей», – гаворыць адзін з удзельнікаў шэсця з тварам, закрытым медыцынскай маскай. «Нават у тых, хто прымаў ліберальныя погляды, цяпер лопаецца цярпенне. Рускі народ цярплівы, але любому цярпенню надыходзіць канец», – дадаў іншы ўдзельнік шэсця, які таксама хацеў захаваць ананімнасць.

«Рускі марш» сабраў ад 6 тыс. (ацэнка паліцыі) да 10 тыс. чалавек (на думку арганізатараў). Абышлося без сутыкненняў, затрыманая толькі група з 25 чалавек, што мела пры сабе нацысцкую сімволіку.

belsat.eu

Стужка навінаў