Дні святога Губерта ў Горадні: альтэрнатыўнае свята гораду


Развязалася галоўная інтрыга Дзён святога Губерта ў Горадні – уручэнне ўзнагароды за ўнёсак у вывучэнне гісторыі гораду і грамадзянскую пазіцыю.

За некалькі дзён да ўрачыстай цырымоніі стала вядома, што галоўны прэтэндэнт на прэмію імя Юзафа Ядкоўскага, Андрэй Чарнякевіч добраахвотна ад яе адмовіўся. 3 лістапада ўзнагароду атрымалі гісторыкі Алесь Госцеў і Таццяна Касатая.

Алесь Госцеў. Фота belsat.euАлесь Госцеў. Фота belsat.eu«Алеся Пятровіча Госцева выбралі адзінагалосна за выхаванне не аднаго пакалення гарадзенцаў, – расказаў «Белсату» чалец камітэту прэміі Алесь Краўцэвіч. – Вядомыя гісторыкі Андрэй Вашкевіч, Янка Лялевіч і шмат хто іншы – ягоныя вучні. Другую ўзнагароду вырашылі даць Таццяне Касатай. Гэта здольны навуковец, якая была выкінутая з працы за свае навуковыя дзеянні. Яе тэксты высокага ўзроўню, ніякія не палітызаваныя. Грамадзянская пазіцыя таксама навідавоку: яна не пабегла ні да каго прасіцца і паліць свае працы».

У камітэт прэміі імя Юзафа Ядкоўскага ўвайшлі старшыня гарадзенскай філіі Таварыства беларускай школы Таццяна Канопкіна, сябры Беларускага гістарычнага таварыства Алесь Смалянчук і Алесь Краўцэвіч, каардынатары кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка» Павал Мажэйка і Эдвард Дмухоўскі.

Альтэрнатыўны «Дзень гораду»

Грамадскія дні гораду гарадзенцы адзначаюць ужо пяты раз. Дата святкавання прывязаная да каталіцкага календара: 3 лістапада – дзень св. Губерта. Ён лічыцца нябесным апекуном Горадні. Алень св. Губерта з залатым крыжам паміж рагамі выяўлены на гербе гораду.

Міні-фэст ад арнітолагаў: дзеці зрабілі птушак з канструктара. Фота belsat.euМіні-фэст ад арнітолагаў: дзеці зрабілі птушак з канструктара. Фота belsat.euУ межах Дзён св. Губерта 3–4 лістапада праходзіць штогадовая міжнародная навуковая канферэнцыя «Гарадзенскі палімпсест. Людзі даўняй Горадні», мастацкія выставы і творчыя сустрэчы.

Сёлета ў праграме з’явіўся міні-фэст «Птушкі над горадам св. Губерта». Яго прыдумалі гарадзенскія арнітолагі.

«Пасля мінулых Дзён св. Губерта мы захацелі далучыцца да праграмы, – кажа старшыня Гарадзенскага аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Зміцер Вінчэўскі. – Святы Губерт – гэта не толькі апякун Горадні, але ўсіх людзей, блізкіх да прыроды. Раней гэта былі паляўнічыя. Праўда, сённяшнія паляўнічыя не такія блізкія да прыроды, як хацелася б. Бліжэй бёрдўотчэры, якія любяць птушак, назіраюць за імі і дапамагаюць».

Увечары 3 лістапада для гарадзенцаў спяваў вядомы музыка Зміцер Вайцюшкевіч. Грамадскія дні гораду скончацца 5 лістапада прэзентацый аўдыякнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары