Сяргей Чалы: Павышэння пенсійнага ўзросту не пазбегчы


{movie}Сяргей Чалы: Павышэння пенсійнага ўзросту не пазбегчы|left|7299{/movie}Закон, які ўносіць некаторыя змены ў парадак налічэння пенсіі, эканамічны аглядальнік Сяргей Чалы называе паўзахадаю.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб зменах у пенсійным заканадаўстве, паводле якога пенсіянеры, якія працягваюць працаваць, могуць спадзявацца на падвышэнне пенсіі ў будучыні. Гэтак за першы дадатковы год працы будучую пенсію маюць павысіць на 6 %, за чацвёрты – ужо на 12 %, за пяты і наступныя гады – на 14 %.

«Становіцца зразумела, што насельніцтва старэе, колькасць працаўнікоў, здольных забяспечваць сваймі адлічэннямі Фонд сацыяльнага страхавання, становіцца менш. Нагрузка павялічваецца, і гаворка ідзе пра тое, што грошай становіцца ўсё менш для будучых пенсіянераў», – канстатуе Сяргей Чалы.

На ягоную думку, гэта хутчэй палітычны крок, чымся эканамічны. «Я не веру, што значная колькасць людзей добраахвотна абярэ такі варыянт, працягваючы працаваць у спадзеве на большую пенсію. Увогуле гэтая колькасць можа быць блізкая да нуля, і гэта не ўратуе сітуацыі. Зразумела, што пазбегчы павышэння пенсійнага ўзросту, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. Але сёння гэта палітычна непрымальнае рашэнне, таму мы бачым такі крок, які не развязвае праблемы, але, прынамсі, яе акрэслівае», – дадаў эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў