Марына Адамовіч: Статкевіч – самы моцны


Мікола Статкевіч – баец, які не здрадзіў сваім перакананням, а сітуацыя, у якую ён трапіў, – таксама спосаб барацьбы, зазначыла жонка палітвязня.{movie}Марына Адамовіч: Статкевіч – самы моцны|left|7297{/movie}

На сённяшні дзень Аляксандр Лукашэнка выбраў тактыку выціскання з краіны былых зняволеных праз палітычныя матывы, скаментавала спадарыня Адамовіч ад’езд з Беларусі экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава. «Калі гэта тактыка не спрацуе, – перасцерагае яна, – можна чакаць любых варыянтаў, у тым ліку і савецкіх метадаў расправы з дысідэнтамі».

Статкевіч ніколі не хацеў уцякаць з краіны, прызналася жонка палітвязня. «Мікола казаў у кожным са сваіх выступаў, што будзе з народам, і не мог ні ў якім разе планаваць уцёкі з краіны».

Спадарыня Адамовіч дадала, што і на цяперашні момант, пры сучасным стане рэчаў і свайго духу, Мікола Статкевіч ні ў якім выпадку не змог бы абраць эміграцыю.

Разам з тым жонка палітвязня не лічыць, што варта спадзявацца на хуткае вызваленне Міколы Статкевіча з турмы. «Улады добра ведаюць ягоны псіхалагічны партрэт, а ён як чалавек найбольш моцны (хай не крыўдуюць іншыя) выклікае нервовую рэакцыю ўладаў, і менш за ўсё яны хочуць яго бачыць на волі», – мяркуе жыццёвая абранніца палітзняволенага.

Рэзкія выступы Міколы Статкевіча, як заўважыла ягоная жонка, падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі справакавалі ўлады. Спадарыня Адамовіч нагадала, аднак, што Статкевіч быў, бадай, адзіным кандыдатам, хто падчас тэлевізійных дэбатаў паабяцаў прызнаць Лукашэнку законным прэзідэнтам пры ўмове ягонай сапраўднай перамогі на сумленных выбарах. «Такіх выбараў я, на жаль, не памятаю пасля выбараў 1994 года. Гэта не ў традыцыі нашай дзяржавы», – падкрэсліла жанчына.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары