Дзяды – самае архаічнае беларускае свята


Гэта дзень, калі беларусы памінаюць продкаў. Традыцыйна ў цэнтры абраду – наведванне могілак і задушная вячэра. У народзе кажуць, што, калі не спаць ноч пасля «дзедавай вячэры», то можна ўбачыць продкаў. Як сцвярджаюць навукоўцы, у беларусаў рытуал Дзядоў захаваўся ў найбольш архаічнай форме.

Выкладчык Гомельскага ўніверсітэту кандыдат філасофскіх навук Віктар Адзіночанка нагадвае, што ёсць дзяды восеньскія, то бок «галоўныя», і вясновыя – Радаўніца. {movie}Віктар Адзіночанка у “Гарачым каментары”|right|7294{/movie}

«Гэта народная традыцыя, бо рэлігійнасць беларусаў захоўвалася нават у самыя атэістычныя часы. І амаль стоадсоткава людзі святкавалі Вялікдзень і Дзяды. Восеньскія і вясновыя Дзяды – гэта тыя святы, якія адзначае найбольшая колькасць беларусаў», – пераконвае Адзіночанка.

Навуковец падкрэслівае, што восеньскія Дзяды святкуе не толькі старэйшае пакаленне, але нават пакаленне маладзейшае, напрыклад, сённяшнія студэнты.

«У гэты дзень на вячэру адно месца пакідаецца для дзядоў. У дзядоўскую талерку адкладаюць патроху ад кожнай стравы. Усе ўзгадваюць дзядоў, трэба ўзгадваць толькі добрыя іхныя ўчынкі і называць іх па імёнах. Слова «дзед» азначае ўсіх памерлых продкаў – як мужчынаў, так і жанчын. Дзядоўскую міску ставілі на вакно, і гэтую ежу на наступны дзень аддавалі жабракам», – распавядае пра традыцыі Дзядоў Віктар Адзіночанка.

belsat.eu
https://youtu.be/yUwl5xXtvxA

Глядзі таксама
Каментары