Якія беларускія фільмы вы ведаеце?


«Прастытутка», «Міколка-паравоз», «У тумане», «Вышэй за неба» ўзгадвалі адзінкі. Большасць не ведае ніякіх!

Часцей за ўсё менчукі называюць беларуска-расейскую стужку 2010 года «Берасцейская крэпасць».

На другім месцы паводле папулярнасці – прадукцыя «Беларусьфільму» савецкіх часоў. {movie}Апытанне: якія беларускія фільмы ведаеце?|right|7281{/movie}

Першы з апытаных узгадаў «Альпійскую баладу», праўда, сумняваўся, ці знялі яе беларусы. Наступны назваў «Тры талеры», а таксама адныя з першых беларускіх фільмаў – «Прастытутка», “Кастусь Каліноўскі“. Яшчэ аднаму запомніўся «Ідзі і глядзі», са школьнага спісу фільмаў, абавязковых для прагляду. Узгадвалі і «Міколку-паравоза».

Якія фільмы з апошніх, апроч «Берасцейскай крэпасці», ведаюць менчукі?

Пра новую працу Андрэя Курэйчыка, серыял «Вышэй за неба», ведала толькі адна дзяўчына. Яна сумнявалася, ці беларускай вытворчасці «Дунечка», затое «Снайпера» назвала без ваганняў.

«Апошні мне спадабаўся, што быў на «Лістападзе», – «У тумане», – прызнаўся спадар.

Беларускае блытаюць з расейскім

Хлопцы чамусьці назвалі «Белага тыгра» Карэна Шахназарава. А мужчына ўзгадаў назву «Белая Русь», праўда, не патлумачыў, што ён меў на ўвазе: дакументальны фільм украінскіх аўтараў пра тое, як добра жывецца пры Лукашэнку, ці падобнага кшталту аднайменную частку трылогіі, знятай Расейскім Праваслаўным тэлебачаннем. Беларускім назвалі і расейскі фільм «У сузор’і Быка».

belsat.eu
https://youtu.be/K6fMIYzKdrk

Глядзі таксама
Каментары