Украіна: «Беркут» штурмаваў выбарчую камісію


{movie}Беркут штурмуе будынак выбарчай камісіі.|left|7272{/movie}У ноч з 1 на 2 лістапада ў Первамайску (Нікалаеўская вобласць Украіны) спецпадраздзяленні ўкраінскай міліцыі ўварваліся ў будынак, дзе месціцца акруговая выбарчая камісія, каб канфіскаваць пратаколы камісіі.

Міліцыянты, што суправаджалі невядомых у цывільным, выцеснілі з будынку ўсіх прысутных. Для разгону тых, хто спрабаваў абараніць памяшканне камісіі, працаўнікі спецпадраздзялення «Беркут» выкарысталі слезацечны газ.

А 5:00 раніцы міліцыя перакрыла пад’езды да Первамайску, паводле мясцовага інфармацыйнага парталу «НикВести», туды адправіўся начальнік «Беркута» і тры аўтобусы з байцамі, узброенымі аўтаматамі.

Прычынаю канфлікту сталіся вынікі выбараў у Вярхоўную Раду. Напачатку, паводле папярэдніх звестак, перамог кандыдат ад апазіцыі Аркадзь Карнацкі. Пазней на сайце ЦВК апынулася, што перамогу атрымаў кандыдат ад Партыі рэгіёнаў Віталь Травянко. Гэта выклікала абурэнне апазіцыянераў, якія пачалі збірацца ля будынку акруговай камісіі.

belsat.eu

Стужка навінаў