У Менску забароняць продаж «чарніла»


1 снежня ў Менску пачне дзеяць забарона на продаж пладовых мацаваных вінаў у аб’ектах раздробнага гандлю. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва «БелТА» са спасылкаю на намесніка старшыні Менгарвыканкаму Уладзіміра Калтовіча.

Гэта ўжо не першая спроба абмежаваць гандаль напоямі такога тыпу. Гэтак, летась у Слуцкім раёне за паўгода дзеяння забароны на продаж «чарніла» ўпершыню за апошнія 5 гадоў удалося дамагчыся змяншэння злачынстваў, здзейсненых у стане ап’янення. Праўда, у той жа час там адзначаецца рост незаконнага вырабу і продажу самагону.

Пазней продаж «чарніла» быў забаронены ў Партызанскім раёне Менску. Лакальны эксперымент ажыццяўляла мясцовая адміністрацыя, а сама акцыя была зладжаная ў межах «Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў для папярэджання і пераадолення п’янства і алкагалізму на 2011–2015 гг.»

belsat.eu

Стужка навінаў