«Размова Мацкевіча»: карупцыя ў спорце


{movie}«Размова Мацкевіча»: карупцыя ў спорце|left|7270{/movie}Апошнім часам у нашым спорце ўздымаюцца пытанні не толькі перамогаў і паразаў камандаў і спартоўцаў, але і пытанні арганізацыі працы, пытанні карупцыі. Нядаўна мы былі сведкамі значных кадравых перастановак у Міністэрстве спорту. Што адбываецца ў нашым спорце? Госць праграмы «Размова Мацкевіча» – кіраўнік спартовага сайту goals.by Максім Беразінскі.

«Нам ёсць чым ганарыцца, у нас ёсць спартоўцы – зоркі сусветнага ўзроўню. Але тыя сродкі, якія дзяржава ўкладае ў спорт, могуць выдаткоўвацца больш эфектыўна, з большым плёнам, і можам атрымліваць на выхадзе яшчэ больш спартовых дасягненняў сусветнага ўзроўню», – перакананы Максім Беразінскі.

Ці азначае гэта, што Беларусі трэба яшчэ больш лядовых палацаў, стадыёнаў і тэнісных кортаў? «Мы цяпер развіваем усе алімпійскія віды спорту, незалежна ад таго, ёсць у нас там поспехі ці няма. А ўсе краіны ўжо даўно перайшлі на сістэму, калі развіваюцца тыя або іншыя прыярытэтныя віды спорту, якія прынясуць медалі на Алімпіядзе, якія дапамогуць зарабляць грошы, як гэта робіцца ў ЗША на прыкладзе хакею і баскетболу», – канстатуе госць праграмы.

Ці дапамогуць беларускаму спорту кадравыя перастаноўкі? Якіх зменаў чакаць спартоўцам і заўзятарам? У якіх відах спорту мы можам спадзявацца на прарывы і новыя дасягненні? Глядзіце «Размову Мацкевіча»!

belsat.eu

Стужка навінаў