У пракат выйшла камедыя, зробленая ў Беларусі. Агляд падзеяў культуры.


Сёння сярод іншых у пракат выйшла лірычная камедыя „Скрасці Бельмандо”. Насуперак чаканню, французскі актор ніякага дачынення да фільму не мае. Бельмандо – у гэтым фільме – імя ката, але галоўны сюрпрыз у іншым. Стужка зробленая ў Беларусі. {movie}Агляд падзеяў культуры (01.11.2012)|right|7260{/movie}

Сюжэт лірычнай камедыі развіваецца ў аграгарадку Парыж. Туды ў пошуках музы прыязджае маскоўскі пісьменнік, якога грае лідар расейскага гурта „Мегаполіс” Алег Несцераў. Герой стужкі ў творчым працэсе не заўважае, што на ягонага адзінага сябра – ката вельмі рэдкай пароды – пачынаецца паляванне, зладжанае канкурэнтным пісьменнікам. У стужцы сыгралі як беларускія артысты – Ганна Бондарава, Анатоль Кот, Святлана Зелянкоўская і Пётр Ялфімаў, так і іхныя расейскія калегі – Аляксандр Панкратаў-Чорны і Таццяна Гаркуша. Рэжысёр – Мікалай Князеў.

Іншыя тэмы: у Магілёве ўспомнілі рэжысёра Турава. Выйшаў «South Park» пра Беларусь.

belsat.eu

Стужка навінаў