Дарогу – маладым?


Падчас паседжання Нацыянальнага алімпійскага камітэту Лукашэнка заявіў, што для Беларусі надышоў час новых палітыкаў ува ўсіх сферах і кірунках. Паводле прэзідэнта, цяперашнія палітыкі не будуць вечна сядзець у сваіх фатэлях.

«Трэба без шуму, без галасу прывесці да ўлады нармальных маладых палітыкаў, гадоў гэтак 40–45-ці», – падзяліўся планамі аднаўлення айчыннай палітычнай сцэны Лукашэнка. {movie}Аляксандр Фядута ў “Гарачым каментары”|right|7259{/movie}

Дарэчы, сярэдні ўзрост новаабранай Палаты прадстаўнікоў – 53 гады.

Палітолаг Аляксандр Фядута нагадвае, што галава дзяржавы ўжо казаў пра неабходнасць «даць дарогу маладым». Гэта мела месца ў 1994 годзе – тады яшчэ ў кандыдата на прэзідэнцтва сапраўды была самая маладая каманда.

«Але час ішоў, і ўсё больш сталыя людзі станавіліся прэм’ерамі, а сённяшняе кіраўніцтва ўраду – наагул пенсіянеры. Ды ў 50 гадоў і не магчыма лічыцца маладым палітыкам. Досвед паказвае, што кіраўніком дзяржавы можа быць чалавек, якога яшчэ ўчора ніхто ў краіне не ведаў. Рэч у тым, што ў нас – той сацыяльны ліфт, які быў запушчаны падчас перабудовы. І нашы маладыя палітыкі, маю на ўвазе апазіцыйных, не могуць давесці, што чагосьці вартыя», – мяркуе Фядута.

Паводле палітолага, апазіцыя, у адрозненне ад уладаў, дае маладым палітыкам магчымасць рэалізавацца. Аднак адмыслоўца звяртае ўвагу на пэўную небяспеку.

«Калі вось такі малады і таленавіты высунецца наперад, то, як з маім калегам Андрэем Дзмітрыевым, на яго павесяць усіх сабак».

belsat.eu
https://youtu.be/Q-uumTYGeiE

Глядзі таксама
Каментары