Ці аддалі б вы дзіця ў беларускамоўны клас?


У 364-тысячным Магілёве толькі адна вучаніца атрымлівае адукацыю на роднай мове.

Бацькі Ялінкі Салаўёвай дамагліся, каб для яе стварылі беларускамоўны клас. Аднакласнікаў у дзяўчынкі мусіла быць прынамсі два, але іхныя бацькі, даведаўшыся пра малую колькасць навучэнцаў у будучым класе, аддалі дзяцей у класы расейскамоўныя.{movie}Ці аддалі б вы дзіця ў беларускамоўны клас?|right|7255{/movie}

З 900 тысячаў беларускіх школьнікаў толькі 18 % атрымліваюць веды па-беларуску. Але пасля заканчэння школы іх чакаюць толькі расейскамоўныя ВНУ.

«Белсат» запытаў магілёўскіх школьнікаў: ці хацелі б вы навучацца па-беларуску? А ў бацькоў пацікавіўся: ці аддалі б вы дзіця ў беларускамоўны клас?

Калі меркаванні дзяцей падзяліліся, то апытаныя дарослыя запэўніваюць: натуральна, аддалі б. Шкада, што ад іхных словаў у Ялінкі аднакласнікаў не паболее.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

belsat.eu

Стужка навінаў