Вонкавая дзяржпазыка: $ 2 млрд да ліміту


Вонкавая дзяржаўная пазыка Беларусі паводле стану на 1 кастрычніка склала $ 12,2 млрд пры вызначаным ліміце $ 14,3 млрд, паведамляе Міністэрства фінансаў. За верасень яна павялічылася на $ 115,7 млн, а з пачатку 2012 г. – на $ 405,7 млн.

Павелічэнне знешняй пазыкі абумоўленае галоўным чынам прыцягненнем міжнародных крэдытаў, адзначаюць у Мінфіне.

Рост акурат вонкавага доўгу – асноўная прычына павелічэння дзяржаўнай пазыкі Беларусі, якая на 1 кастрычніка склала Br 121,7 трлн, павялічыўшыся з пачатку 2012 г. на 4,6 %.

Павелічэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу абумоўленае аслабленнем курсу беларускага рубля, растлумачылі ў міністэрстве.

belsat.eu

Стужка навінаў