У Нігерыі вызвалены беларус, захоплены піратамі


Нарадзінец Беларусі, захоплены нігерыйскімі піратамі, вызвалены разам з іншымі маракамі, паведаміў на брыфінгу 1 лістапада прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«Мы вітаем паспяховае завяршэнне гэтага інцыдэнту і будзем рады вітаць яго [марака] на нашай зямлі», – сказаў Савіных.

Шэльфавы буксір і пастаноўшчык якараў «Bourbon Liberty 249» быў атакаваны піратамі (або баевікамі) у дэльце Нігеру 15 кастрычніка або ў ноч на 16 кастрычніка, калі судна было паблізу нігерыйскага порту Пэнінгтан. Злачынцы ўзялі ў закладнікі сем чалавек з ліку экіпажу і ўцяклі разам з імі. У склад экіпажу карабля «Bourbon Liberty 249» уваходзіў беларус Сяргей Кургановіч.

belsat.eu

Стужка навінаў