Усаў: Матэрыял НТВ – адказ на прэс-канферэнцыю Лукашэнкі?


Учора з навінаў НТВ знік сюжэт пра прывід новай дэвальвацыі ў нашай краіне. Цэнзура ўжо няпершы раз чысціць расейскія інфармацыйныя праграмы, але тое, што сюжэт з’явіўся менавіта ўчора, не выглядае як звычайнае супадзенне.

НТВ звяртае ўвагу не толькі на складаную фінансавую сітуацыю ў краіне, але і на велізарны вонкавы крэдыт. У наступным годзе Беларусь мусіць аддаць каля $ 3,6 млрд, а тут яшчэ і Расея ўзгадала пра даўгі за разбаўляльнікі. Як будзем выкручвацца? {movie}Павал Усаў у “Гарачым каментары”|right|7250{/movie}

Палітолаг Павал Усаў мяркуе, што сюжэт НТВ мог стацца таксама адказам на прэсавую канферэнцыю Лукашэнкі для расейскіх рэгіянальных медыяў. Кіраўнік дзяржавы хваліў квітучую стабільнасць і не бачыў ніякіх праблемаў беларускай эканомікі.

«Да таго ж расейскія медыі таксама з’яўляюцца інструментам прапаганды. Інфармацыйная вайна паміж краінамі ідзе няспынна, і зараз якраз перыяд яе ўздыму. Расейскія медыі намагаюцца стварыць пачуццё нестабільнасці ў грамадзянаў», – сцвярджае Павал Усаў.

У сваю чаргу эканаміст Яўген Прэйгерман нагадвае, што Крэмль цягам ужо доўгага часу імкнецца скупіць важныя актывы Беларусі.

«Беларускі ўрад не хоча гэтага прадаваць і таму будзе працягваць прадаваць толькі ў выпадку крызісу. У мінулым годзе так было з «Белтрансгазам». Таму не выключаю, што некаторыя прадпрыемствы могуць быць прададзеныя, але гэта будзе адбывацца марудна і ў суправаджэнні канфліктаў», – мяркуе адмысловец.

Павал Усаў дадае, што Расею цікавіць не толькі набыццё прадпрыемстваў, але і далейшае ўцягненне Беларусі ў інтэграцыйныя працэсы.

«Не так важна, калі́ адбудзецца продаж прадпрыемстваў. У Беларусі ў рэшце рэшт не будзе магчымасці лавіраваць паміж Расеяй і Захадам», – лічыць адмысловец.

belsat.eu

Стужка навінаў