Вызначылі фіналістаў адбору на «Еўрабачанне». N.R.M. не прайшоў


Журы назвала 10 прэтэндэнтаў на ролю прадстаўніка Беларусі пасля адбору 30–31 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі – арганізатара нацыянальнага адбору.



У фінал выйшлі: Макс Лорэнс з кампазіцыяй «I Love Your Charming Eyes», Алёна Ланская («Rhythm in Love»), Аляксей Грос («One Way Love»), Дарыя («Catch Me Again»), гурт «Nuteki» («Save Me»), Сацура («Get out of My Way»), Uzari («Secret»), «Яnkey» («Letter to Mother»), Віталь Варонка («I Wonder How You»), «Beaver Band» («Incredible Girl»).

Нагадаем, што N.R.M. падаў на конкурс заяўку з песняй “Кузнічка”, якая раней ужо гучала выкананні гурта. Песня гучала ў фільме “Мы вольныя людзі” (“My wolni ludzie”). Ён распавядае пра тое, як гурт едзе ў Бэскіды пад славацкую мяжу, дзе яшчэ жывыя гуральскія (горскія) музычныя традыцыі. {movie}N.R.M. спявае “Kuźniczku” у фільме “Мы вольныя людзі”|left|7235{/movie}

Імя беларускага ўдзельніка «Еўрабачання» стане вядомае сёлета 7 снежня падчас фінальнага шоу. Пераможца нацыянальнага адбору, згодна з правіламі конкурсу, вызначыцца паводле традыцыйнай формулы – у выніку галасавання гледачоў і пастановы журы.

Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2013» пройдзе ў наступным траўні ў шведскім горадзе Мальмё.

belsat.eu

Стужка навінаў