Чаму не пакараюць прэзідэнта НАК?


«Паляцелі галовы» высокіх спартовых чыноўнікаў, але ці зменіць гэта сітуацыю ў айчынным спорце? Новым міністрам спорту і турызму Беларусі прызначаны Аляксандр Шамко, памочнікам прэзідэнта ў пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму – Максім Рыжанкоў. Спартовы аглядальнік Уладзімір Даўжэнка перакананы: зменаў патрабуе ўся структура Міністэрства спорту і беларускі алімпійскі рух.

Галоўны спартовец краіны, які «ўсё загадзя ведаў»

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра спорту і турызму Алега Качана і памочніка прэзідэнта ў пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігара Заічкава.

Прычына – «алімпійскі правал» беларускай каманды на Алімпіядзе ў Лондане. «Вы цямнілі, бегалі, абяцалі 25 медалёў, а я валодаў поўнай інфармацыяй, што ў вас там адбываецца. Мяне пра гэта інфармавалі ўвесь час. Вы, напэўна, заўважылі, што я ўжо напярэдадні Алімпіяды нават лічбу, колькі медалёў мы заваюем, не называў. Я ведаў, колькі мы заваюем гэтых медалёў, а вы казалі 25», – заявіў Аляксандр Лукашэнка на Алімпійскім сходзе. Паводле чыноўнікаў, некаторыя спартоўцы і трэнеры «расслабіліся», таму і не было выкананае заданне. Тым часам Аляксандр Лукашэнка вырашыў пакараць чыноўнікаў.

{movie}Уладзімір Даўжэнка: Чаму не пакаралі прэзідэнта НАК?|left|7230{/movie}Вінаваты, але не пакараны

Падчас паседжання Лукашэнка заявіў, што ўся адказнасць ляжыць на ім, але падзяляць адказнасць з чыноўнікамі не стаў. «Я, вядома, далёкі ад таго, каб абвінавачваць толькі прысутных тут. Вядома ж, перш за ўсё віна ляжыць на прэзідэнце краіны, не толькі алімпійскага камітэту. Але давайце ўспомнім і аб адказнасці. У прэзідэнта краіны дастаткова паўнамоцтваў і ўлады для таго, каб не ўзначальваючы алімпійскі камітэт запытаць на ўсю катушку з кожнага», – сказаў Лукашэнка.

«Чамусьці не абвінавацілі прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту, бо гэтае пытанне таксама маглі б абмеркаваць. Хаця б з прычыны таго, што ўпершыню ў гісторыі прэзідэнт НАК краіны быў, мякка кажучы, не запрошаны на Алімпійскія гульні, – зазначае спартовы аглядальнік Уладзімір Даўжэнка. – Гэта можна расцэньваць як ганьбу для краіны».

У інтэрв’ю «Белсату» Даўжэнка таксама зазначыў недастатковую працу чыноўнікаў ад спорту падчас Алімпіяды. «Толькі пажаданні спачатку і «разбор палётаў» пасля», – падкрэсліў эксперт.

«Лукашэнка заявіў, што яму было вядома пра тое, што мы не заваюем 25 медалёў, і ён нібыта чакаў ад Міністэрства спорту, а Міністэрства спорту слепа выконвала ягонае ўказанне. Гэта нейкае дзіцячае лепятанне», – падсумаваў спартовы аглядальнік.

{movie}Уладзімір Даўжэнка: Мяняць усю сістэму|left|7231{/movie}Мяняць усю сістэму, скарачаць фінансаванне?

Паводле Уладзіміра Даўжэнкі, прычыны праблемаў у беларускім спорце – не толькі ў міністры. «Прычыны – у цяперашняй сістэме, у эканоміцы, у сацыяльнай сферы. Гэта ўсё ўзаемазвязанае і, паверце мне, з кожным годам будзе толькі горш. Бо гэта нейкі калапс і не толькі ў спартовай галіне, – гаворыць эксперт. – Вось такі сход праз месяц можа паўтарыцца ў лёгкай прамысловасці – паўсюль гэткая беспрасветнасць, мы шмат чаго не ведаем. А спорт апынуўся такою балячкаю».

Магчыма, гучнымі адстаўкамі «алімпійскі скандал» не скончыцца. Гэтак, паводле віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка, каля траціны сродкаў, што накіроўваюцца ў беларускі спорт, «выдаткоўваюцца дарма».

belsat.eu

Стужка навінаў