Абрабаваў і заснуў у кустах


Недарэчнае рабаванне ўчыніў 21-гадовы хлопец у Ваўкавыску (Гарадзенская вобласць).

Добра выпіўшы, малады чалавек спачатку прычапіўся да хлопца і дзяўчыны, якія сядзелі ноччу на стадыёне, а потым адабраў у дзяўчыны сумачку, у якой былі гаманец, тэлефон, крыху больш за 150 тыс. руб. і дзве банкаўскія карткі. Кур’ёз гэтай сітуацыі заключаецца ў тым, што малады чалавек пасля рабавання заснуў у кустах непадалёк, дзе яго і знайшлі міліцыянты.

Гаманец з грашыма, банкаўскія карткі і тэлефон былі ў кішэні ў падазраванага. Сваю віну ён прызнае і кажа, што ўчыніў злачынства, бо быў п’яны.

У дачыненні рабаўніка распачалі справу паводле арт. 206 (рабаванне) Крымінальнага Кодэксу. Падазраваны раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за вымаганне, хуліганства і крадзеж.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары