«Размова Мацкевіча»: як абараніць паркі?


{movie}«Размова Мацкевіча»: экалагічная барацьба|left|7227{/movie}Апошнім часам мы чуем, што дзеля навабудаў высякаюць то адзін парк, то іншы. Вось і цяпер у парку ля плошчы Бангалор існуе пагроза высячэння сотні дрэваў. Грамадскія арганізацыі ды актывісты імкнуцца нешта рабіць, каб захаваць у Менску зялёныя зоны і паркі. Наколькі эфектыўная іх барацьба? Госця праграмы «Размова Мацкевіча» – грамадская актывістка, эколаг Ірына Сухій.

Высяканне дрэваў у парку 40-годдзя Кастрычніка, Севастопальскім парку, парку Дружбы народаў – ці гэта скаардынаваны наступ на менскія паркі? Ірына Сухій падкрэслівае, што ў цэнтры Менску застаецца ўсё менш вольнай прасторы, таму інвестары і забудоўнікі імкнуцца атрымаць дазвол на будаўніцтва ў гэтых месцах. «На жаль, цяперашняе заканадаўства недастаткова абараняе менскія паркі ад таго, каб там распачыналіся будоўлі, – гаворыць госця праграмы. – Калі мы спрабуем абараніць той або іншы парк, нам адказваюць: усё робіцца паводле закону».

Абараняць паркі спрабуюць розныя арганізацыі – ад экалагічных да палітычных. Ці ёсць ад гэтага плён? «Калі ў тым самым месцы працуюць розныя суб’екты, як цяпер у парку Дружбы народаў: «Гавары праўду!», «Еўрапейская перспектыва», «Зялёная сетка». У кожнага сваё ўяўленне пра тое, як трэба дзеяць. Ёсць яшчэ і мясцовыя жыхары, што хочуць абараніць дрэвы. Да іх прыходзяць з рознымі прапановамі і стратэгіямі», – зазначае Ірына Сухій.

Якім чынам можна абараніць паркі ў Менску ды іншых гарадах? Што можа зрабіць кожны з нас дзеля абароны «зялёных выспаў» у гарадох? Глядзіце «Размову Мацкевіча»!

belsat.eu
https://youtu.be/wIBFUkCit4E

Глядзі таксама
Каментары