БХД падала дакументы на рэгістрацыю


Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” трэці раз спрабуе легалізавацца. Паводле Віталя Рымашэўскага, сустаршыні БХД, гэта для ўладаў Беларусі “шанец выправіцца”.

“Мы даем рэжыму Лукашэнкі чарговы шанец зрабіць крок да лібералізацыі, – цытуе словы Віталя Рымашэскага афіцыйны сайт БХД. – Гэта можна расцэньваць як жэст добрай волі да сённяшніх уладаў. Яны павінны зарэгістраваць БХД. Мы лічым, што ўсе папярэднія адмовы былі незаконныя. І цяпер у Міністэрства юстыцыі будуць пададзеныя дакументы трэці раз на рэгістрацыю”.

Раней Мінюст Беларусі адмаўляў БХД у рэгістрацыі, спасылаючыся на недакладна пазначаныя звестак у рэгістрацыйных дакументах. Адказ на апошнюю заяўку чыноўнікі мусіць даць цягам 30 дзён.

belsat.eu

Стужка навінаў