«N.R.M.» прэзентуе для «Еўрабачання» народную песню пад выглядам «сваёй»


“Kuźniczka” – папулярная песня польскіх горцаў, якую і сам гурт ужо выконваў разам з імі пяць гадоў таму.

Сёння гурт прэзентуе песню на “Белтэлерадыёкампаніі” падчас праслухоўвання кандыдатаў на ўдзел у конкурсе.

{movie}N.R.M. спявае “Kuźniczku” у фільме “Мы вольныя людзі”|left|7210{/movie}Паводле лідара “N.R.M.” Піта Паўлава, дзякуючы простаму і прывабнаму тэксту на “Еўрабачанні” можна спадзявацца на “славянскае лобі”. Музыка далікатна заўважыў, што гэта – песня з новага альбому, “стылізаваная пад народную”.

У выкананні “N.R.M.” “Kuźniczka” гучала ў фільме “Мы вольныя людзі” (“My wolni ludzie”). Ён распавядае пра тое, як гурт едзе ў Бэскіды пад славацкую мяжу, дзе яшчэ жывыя гуральскія (горскія) музычныя традыцыі.

Беларусы разам з гуральскаю капелаю “Торка” рыхтуюць супольны выступ, дзе рок-песні “N.R.M.” пачынаюць гучаць у апрацаванні традыцыйных гуральскіх інструментаў: фідля, басэтлі ды трамбітаў. Фільм у 2008 г. знялі польскія рэжысёры Пётр Стэц (Piotr Stec) і Томаш Марцінец (Tomasz Morciniec).

{movie}Піт Паўлаў пра песню «Kuźnička»|left|7209{/movie}Як вядома, паводле правілаў конкурсу, у ім можна ўдзельнічаць з песняю, якая выконвалася не пазней за 1 верасня папярэдняга года.

belsat.eu

https://youtu.be/e5ms46hrBcU

Глядзі таксама
Каментары