Адкуль выбухоўка ў прэзідэнцкім самалёце?


Польскія пракуроры знайшлі на рэштках Ту-154, які разбіўся пад Смаленскам, сляды выбуховых рэчываў.

Дэлегацыя экспертаў паехала ў Расею, каб яшчэ раз абследаваць рэшткі самалёта, які ўпаў 10 красавіка 2010 г. Прадстаўнікі Польшчы не давяралі вынікам расейскай піратэхнічнай экспертызы.

Як паведамляе выданне “Rzeczpospolita”, на крыле, трыццаці фатэлях ды іншых частках канструкцыі палякі знайшлі сляды тратылу і нітрагліцэрыну. Дэлегацыя вярнулася з паездкі ўжо два тыдні таму, аднак інфармацыя з’явілася толькі сёння.

Цяпер эксперты і палітыкі напружана абмяркоўваюць, што з вынікамі абследавання рабіць далей. Адмыслоўцы пакуль не могуць растлумачыць, як выбухоўка трапіла ў самалёт.

У катастрофе польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі ды 95 чалавек з урадавай дэлегацыі ды экіпажу самалёта.

belsat.eu

Стужка навінаў