Беларускія вайскоўцы едуць у Катар – вучыцца дзеяць у крызісных сітуацыях


Яны будуць удзельнічаць у шматнацыянальных вучэннях “Раз’юшаны сокал – 2012”.

Адпраўка беларускага кантынгенту запланаваная на пачатак лістапада. “Белорусская военная газета” паведаміла, што на тэрыторыі 65-й аўтамабільнай брыгады 26 кастрычніка кантынгент беларускіх вайскоўцаў спраўджвалі на гатоўнасць перад выездам. Ім распавялі пра ваенна-палітычную сітуацыю ў зоне Персідскай затокі, а таксама пра культурныя і нацыянальныя асаблівасці Катару.

Беларусы ўдзельнічаюць у вучэннях трэці раз – з 2008 г. На іх яны пераймаюць у замежных калегаў досвед выкарыстання вайсковых фармаванняў “пры падрыхтоўцы да вядзення дзеянняў ва ўмовах крызісных сітуацыяў рознага роду”.

Адна з асноўных мэтаў вучэнняў “Раз’юшаны сокал” – фармаванне шматнацыянальнай групоўкі войскаў дружалюбных дзяржаваў. Запрашэнні да ўдзелу ў гэтых манеўрах накіроўваюцца больш як 55 дзяржавам.

belsat.eu

Стужка навінаў