Vinsent у цыкле Белсата „Пераемнікі”


Вядомы музыка, а ад нядаўняга часу актор кіно стаў адным з герояў дакументальнага цыклу нашага тэлеканала прысвечанага выбітнам асобам з сённешняй Беларусі.

Найноўшая гісторыя Беларусі – гэта гісторыя барацьбы за незалежнасць і дэмакратыю. У гэтым змаганні бяруць удзел шмат вядомых палітыкаў, інтэлектуалаў, прадстаўнікоў навукі, культуры і мастацтва. Дасягнутае дзякуючы ім не падлягае аспрэчанню. Гэта яны адраджалі Незалежнасць, сцвярджалі ў свядомасці суграмадзянаў дэмакратычныя каштоўнасці, закладалі асновы новай культуры Беларусі. У гэты час сфармавалася новая генерацыя інтэлектуалаў, пісьменнікаў, мастакоў. Перад намі – наступнікамі Пазняка, Вячоркі, Баршчэўскага, Карпенкі, Бяляцкага, Караткевіча, Быкава, Барадуліна – паўстала чарговая задача: стварыць Беларусь як еўрапейскую краіну са сваёй своеасабліваю культураю. У цыкле паказваюцца гэтыя людзі як будучыня нашай краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў