Голас – за грэчку, або Колькі каштуе перамога Партыі рэгіёнаў


У нядзелю Украіна выбірала новы парламент. Хоць афіцыйных вынікаў яшчэ няма, ужо цяпер ясна, што неспадзяванкі не будзе і Партыя рэгіёнаў захавае большасць у Вярхоўнай Радзе.

Ні ўэб-камеры на ўчастках, ні празрыстыя скрыні – нічога гэта выбараў празрыстымі не зрабіла. Выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу і подкуп выбарнікаў застаюцца праблемаю. Дыягназ АБСЕ: сёлетнія выбары – гэта крок назад. {movie}Наталля Панчанка ў “Гарачым каментары”|right|7202{/movie}

Паводле ўкраінскай грамадскай актывісткі Наталлі Панчанкі, улічваючы інструменты ціску, якімі валодаюць улады, паразаю ўкраінскай апазіцыі гэтыя выбары назваць нельга.

«Каруселі» былі раней і застаюцца цяпер. Таксама ў празрыстых скрынях часам маглі апынуцца цэлыя пачкі бюлетэняў, таксама цікава было з галасаваннем дома. Людзі прыходзілі на ўчасткі, дзе ім казалі, што яны ўжо прагаласавалі «на даму», – распавядае Наталля Панчанка.

Паводле актывісткі, на сёлетніх выбарах за «правільнае» волевыяўленне можна было атрымаць не толькі грошы (каля $ 20), але і грэчку ці нават… ровар.

«Зыходзячы з таго, што мы маем, лічбы экзіт-полаў розняцца з афіцыйнымі вынікамі прыкладна на 10 % на карысць уладаў. Гэта дае нам нагоду не верыць уладам і лічыць, што выбары былі сфальсіфікаваныя», – мяркуе Панчанка.

belsat.eu

Стужка навінаў