Забароненыя: як працуецца беларускім творцам на выгнанні?


На мінулых выходных адбылося шмат беларускіх культурніцкіх імпрэзаў, аднак ці не ўсе яны – за межамі нашае краіны. У Вільню на канцэрт «Ляпісаў» прыехалі 4 тыс. беларусаў. Гурт фігуруе ў «чорным спісе» і не можа выступаць на радзіме.

Падобны смак «забароненасці» адчулі і гледачы другога фестывалю беларускага кіно ў Варшаве «Бульбамуві». Сёлета там дэманстравалі працы як сталых майстроў, так і маладых рэжысёраў. Сярод іншых упершыню на шырокім экране з’явіўся фільм «Вышэй за неба».

Адзін з аўтараў стужкі, рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык, прызнаўся, што хоць і ўсцешаны з магчымасці ўрэшце прэзентаваць фільм гледачам, аднак прэм’ера мусіла адбыцца ў Менску. {movie}Андрэй Курэйчык у “Гарачым каментары”|right|7190{/movie}

«Мы пасля доўга дыскутавалі: што ж адбываецца, што беларускае кіно вымушанае гэткім чынам існаваць за межамі краіны? Але гэта проста паказчык, што на радзіме штосьці не так. У Беларусі існуюць цэнзура ды «чорныя спісы», і праз мастацтва мы можам пра гэта казаць», – даводзіць Курэйчык.

Рэжысёр упэўнены, што рана ці позна гэты фільм убачаць і гледачы ў Беларусі, як было з творамі вялікіх расейскіх дзеячаў культуры ў савецкія часы.

Такога меркавання трымаецца і лідар гурта «Ляпіс Трубяцкой». {movie}Сяргей Михалок: Гэта цемра перад яркім світанкам!|right|7191{/movie}

«Можа, не сёння-заўтра, можа, паслязаўтра, можа, праз шмат гадоў, але я веру, што ў выніку мы прыедзем ды вальнем грандыёзны канцэрт, каб нікому не трэба было нікуды ехаць. Мы па-ранейшаму пазіцыянуем сябе як гурт з гораду-героя Менску. Хочацца зграць канцэрты на радзіме, хочацца, каб не людзі за намі ездзілі, а каб мы – за імі. Каб мы прыехалі ў Менск, Горадню, у Літву і Латвію. Мне падаецца, што ўсё гэта – такі цёмны час перад яркім сонечным світанкам», – падзяліўся з «Белсатам» Сяргей Міхалок.

belsat.eu
https://youtu.be/DUGj-5UaBJY
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары