Крывавая гадавіна


Больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі былі расстраляныя ў гэтую ноч 75 гадоў таму. Чорны дзень у беларускай гісторыі ўзгадвалі сёння ў Курапатах ды іншых месцах масавых палітычных забойстваў.

Учора сюды на Дзяды прыйшлі каля 200 асобаў. Сёння, у гадавіну расстрэлаў інтэлігенцыі, узнеслі малітву і зачыталі імёны рэпрэсаваных. {movie}Крывавая гадавіна|right|7189{/movie}

Поўны спіс выбітных грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў і навукоўцаў, знішчаных 29 кастрычніка 1937 года паводле Вікіпедыі:

1. Абухоў Барыс.
2. Арабей Мікалай, загадчык аддзелу школаў ЦК КП(б)Б.
3. Аронаў Навум.
4. Аўгусціновіч Анатоль, начальнік Кіраўніцтва будаўнічых работаў пры СНК БССР.
5. Афанасьеў Ігнат, выкладчык Менскага Белпедтэхнікуму.
6. Бабкоў Сямён.
7. Барзуноў Георгій, дырэктар трэсту «Галоўхлеб» БССР.
8. Башкевіч Вадзім, начальнік Кіраўніцтва вышэйшай школы Наркамату асветы БССР.
9. Бейлін Саламон.
10. Белацаркоўскі Абрам.
11. Бранштэйн Якаў, літаратурны крытык.
12. Бурдыка Іван, адказны сакратар СНК БССР.
13. Вайноў Віктар, журналіст.
14. Варончанка Аляксандр, наркам асветы.
15. Варшаўскі Станіслаў.
16. Васільеў-Вашчылін Рыгор.
17. Вольны Анатоль, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
18. Габаеў Моўша-Нохім.
19. Габрусёў Апанас.
20. Галавач Платон, празаік.
21. Гейштэрн Антон.
22. Гершон Іосіф, намеснік наркама асветы БССР.
23. Гінзбург Якаў.
24. Госін Абрам.
25. Гурскі Канстанцін.
26. Гурэвіч Нохман.
27. Дзеніскевіч Мікалай, другі сакратар ЦК КП(б)Б.
28. Дзмітраў Мікалай.
29. Дзякаў Ананій, рэктар БДУ ў 1934–1935 гг.
30. Дракахруст Абрам.
31. Дудар Алесь, паэт.
32. Дунец Хацкель, крытык і публіцыст.
33. Елянсон Гірш.
34. Ермакоў Мікалай.
35. Жывуцкі Іван, настаўнік.
36. Замалін Навум, дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытуту.
37. Зарэцкі Міхась, празаік.
38. Зянковіч Аляксандр.
39. Іваноў Аляксандр.
40. Іспраўнікаў Прохар, нам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзелу газеты «Віцебскі пралетарый».
41. Кавалёў Захар, сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б.
42. Каваль Васіль, празаік.
43. Кавальчук Захар, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР.
44. Кандрашук Мікалай, начальнік Кіраўніцтва шкляной прамысловасці Наркамату лёгкай прамысловасці БССР.
45. Кантар Саламон, дырэктар Белпрамторгу.
46. Капітанакі Міхаіл.
47. Каранеўскі Язэп, дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст.
48. Карпенка Іван, загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі.
49. Качанаў Герасім.
50. Кляніцкі Віктар.
51. Кляшторны Тодар, паэт.
52. Кудзелька Іосіф, начальнік Кіраўніцтва аховы аўтарскіх правоў пры СП БССР.
53. Кульбак Майсей, празаік.
54. Кучынскі Аляксей, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар.
55. Лабадаеў Міхаіл, загадчык асобага сектару (аддзелу) ЦК КП(б)Б.
56. Лашкевіч Леанард, намеснік наркама саўгасаў БССР.
57. Левін Аляксандр, літаратурны крытык.
58. Левін Саламон, літаратурны крытык.
59. Лейбін Піня.
60. Ліхтэнштэйн Сямён.
61. Лукашонак Мікіта.
62. Лявонны Юрка, паэт.
63. Ляйбовіч Хаім.
64. Лямперт Саламон, студэнт 5 курсу БДУ.
65. Ляўкоў Максім, наркам юстыцыі БССР.
66. Мазель Элізар, нам. дырэктара ў навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі.
67. Майсееў Леў, сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б.
68. Малаў Барыс, загадчык аддзелу хлебнай групы наркамату ўнутранага гандлю.
69. Маракоў Валерый, паэт.
70. Маргелаў Сцяпан, загадчык секцыі геаграфіі Інстытуту эканомікі АН БССР.
71. Марголін Міхаіл.
72. Мар’янаў Барыс, сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, чалец ЦК КП(б)Б (з 1937 г.).
73. Масленікаў Павал.
74. Мелік-Шахназараў Андрэй.
75. Мірлін Абрам.
76. Міснікаў Мікалай.
77. Міхайлаў Дзям’ян, кансультант Кіраўніцтва справамі СНК БССР.
78. Міхееў Мікалай.
79. Міцькоў Сяргей, дырэктар Гідролізнага доследнага заводу Наркамату мясцовай прамысловасці БССР.
80. Мурзо Сяргей, паэт.
81. Мухін Павал, загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі.
82. Навахрэст Якаў.
83. Нёманскі Янка, празаік, грамадскі дзеяч.
84. Несцяровіч Іван.
85. Падсявалаў Іван.
86. Паплыка Іван.
87. Пасмарнік Іван.
88. Петрушэня Васіль, кансультант СНК БССР у камунальных і транспартных справах.
89. Півавараў Зяма, паэт.
90. Пітомцаў Міхаіл.
91. Пратапопаў Апалон.
92. Пратасеня Рыгор, навуковец-аграхімік.
93. Пурыс Ізраіль.
94. Пуцілоўскі Аляксандр.
95. Пуцінцаў Іван.
96. Пятрашын Кузьма.
97. Разумоўскі Арон-Лейб.
98. Рыдзеўскі Міхаіл, загадчык вучэбнай часткі Менскага педагагічнага інстытуту.
99. Самахвалаў Аляксандр.
100. Сандамірскі Якаў, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытуту.
101. Сапрыцкі Оскар, намеснік наркама земляробства БССР.
102. Сарокаш Іван.
103. Спектар Якаў, загадчык сакратарыяту СНК БССР.
104. Старынскі Васіль.
105. Сташэўскі Васіль, празаік.
106. Стрэле Георгій, дырэктар конесаўгасу № 120.
107. Суроўцаў Георгій.
108. Сялоў Дзмітрый, начальнік Планава-фінансавага кіраўніцтва Наркамату асветы БССР
109. Сярдзюк Панцялей, загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску.
110. Таненбаўм Мірон.
111. Таўбін Юлій (Юдаль), паэт.
112. Троцкі Іван.
113. Трумпацкі Эля.
114. Турлай Андрэй, наркам саўгасаў БССР.
115. Успенскі Яўген, фізік.
116. Фалкін Рыгор.
117. Фінкельштэйн Аба.
118. Фломбаўм Яўсей.
119. Фрыдман Ісак, начальнік аддзелу землеўпарадкавання Наркамату земляробства БССР.
120. Харлац Дзмітрый.
121. Харык Ізі, паэт.
122. Хатулёў Пётр, літаратурны крытык.
123. Чарнушэвіч Аляксандр, наркам асветы.
124. Чарняк Мікалай.
125. Чарот Міхась, паэт.
126. Чачура Канстанцін.
127. Шалай Макар, літаратурны крытык.
128. Шапіра Юдаль.
129. Шастакоў Павал, журналіст.
130. Юдэльсон Арон, паэт.
131. Юлькін Якаў.
132. Яркін Віктар, начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомлі.

belsat.eu

https://youtu.be/SM_EWAAUD94

Глядзі таксама
Каментары