«Рэаліці-шоу: выбары» – хроніка прэзідэнцкіх выбараў


Вядомы амерыканскі палітолаг Роджэр Патоцкі назваў сітуацыю ў Беларусі перад выбарамі 19 снежня 2010 г. «сюррэалістычным рэаліці-шоу».

А што насамрэч адбылося два месяцы таму? Хроніку падзеяў перад прэзідэнцкімі выбарамі і пасля іх глядзіце ў рэпартажы «Рэаліці-шоу: выбары» 19 лютага а 20.35 на «Белсаце». Паводле аўтара рэпартажу Мікалая Ваўранюка, беларускага тэлевізійнага журналіста з Падляшша, які працуе ў беластоцкай рэдакцыі «Белсату», гэта «спроба асэнсавання прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі».

У рэпартажы выступаюць вядомы пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, шэф-рэдактар газеты «Наша ніва» Андрэй Дынько, рэдактар часопісу «ARCHE» Валер Булгакаў, а таксама праваабаронцы, удзельнікі пратэстаў 19 снежня, назіральнікі ды звычайныя выбарнікі з мястэчка Ракаў непадалёк Менску.

«Рэаліці-шоу: выбары» паказалі на «Белсаце» 19 лютага а 20.35. Паўтор 20 лютага аб 11.55.

Рэпартаж даступны на сайце нашага тэлеканалу ў закладцы «Дакументальныя фільмы»

Глядзі таксама
Каментары