Выбары ва Украіне: вынікі радыкальных нацыяналістаў здзівілі ўсіх (Абноўлена)


Вынік экзіт-полаў для нацыяналістычнай партыі “Свабода” стаў сюрпрызам для ўсіх: 12 % галасоў. Большасць жа месцаў у парламенце прадказальна атрымае Партыя рэгіёнаў Віктара Януковіча.

Пасля падліку 55^58% пратаколаў, кіруючая Партыя рэгіёнаў набірае 34,71 % галасоў, апазіцыйная “Бацькаўшчына” – 22,17 %. Акрамя іх у Раду, па ўсёй бачнасці, праходзяць Кампартыя (14,84 %), “Удар” Віталя Клічко (12,88%) і нацыяналістычная партыя “Свабода” (8,52%).

Якімі былі вынікі экзіт-полаў?

{movie}Мікола Азараў пра вынікі экзіт-полаў ва Украіне|left|7183{/movie}Лідары прэзідэнцкай Партыі рэгіёнаў святкавалі сваю перамогу на цэнтральнай плошчы Кіева пасля таго, як сталі вядомыя вынікі двух экзіт-полаў. У іх яны набралі 28 і 30,5 % галасоў адпаведна.

На другім месцы – “Бацькаўшчына” Юліі Цімашэнкі з вынікам каля 24 %. Трэці радок займае празаходняя ліберальная партыя “Удар” на чале з чэмпіёнам па боксе Віталем Клічко з вынікам 14 %. Каментатары ўжо назвалі яго патэнцыйным супернікам Віктара Януковіча на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 г. Далей ідуць камуністы – у іх прыкладна 12 %.

Замыкае пяцёрку лідараў “Свабода” – паводле палітычнага аналітыка Міхайла Пагрэбінскага, “не проста правая, а крайне правая партыя”, якая выказваецца супраць уступлення Украіны ў Еўразвяз. Высокі вынік эксперт тлумачыць тым, што людзі, якія настроеныя катэгарычна супраць уладаў, шукалі найбольш агрэсіўнага іх апанента.

“Напрыклад, шмат якія людзі ў Львове кажуць: мы не падтрымліваем ідэалаў партыі “Свабода”. Але пакуль Партыя рэгіёнаў будзе заставацца пры ўладзе, мы будзем галасаваць за “Свабоду”, – тлумачыць Міхайла Пагрэбінскі.

Такім чынам, па партыйных спісах перамагае апазіцыя: у яе 50 %. Януковіч жа з камуністамі разам набралі прыкладна 42 %. Чакаецца, аднак, што ў мажарытарных акругах пераможа Партыя рэгіёнаў або алігархі, за якімі яна стаіць.

belsat.eu
https://youtu.be/WqCUXk_ULmI

Глядзі таксама
Каментары