Наш карэспандэнт у Кіеве: Апазіцыя заяўляе пра фальсіфікацыі, выбарнікі расчараваныя


https://youtu.be/edqyII6IOj8
{movie}Выбары ў Вярхоўную Раду: з месца падзеяў|left|7182{/movie}У сярэдзіне дня яўка на выбарах у Вярхоўную Раду Украіны склала 23 %. Сацыёлагі прагназуюць, што да канца выбараў яна складзе каля 60 %. Пры гэтым грамадства расчараванае ў палітычных сілах краіны.

У дзень выбараў журналісты „Белсату” спыталі жыхароў Кіева, чаго яны чакаюць ад выбараў у Вярхоўную Раду. Значная частка рэспандэнтаў гаворыць, што спадзяванняў на змены да лепшага няма. Некаторыя ўпэўненыя, што дэпутатаў Вярхоўнай Рады вызначаюць не галасы выбарнікаў, а наяўнасць грошай і сувязяў.

Апазіцыя заяўляе пра фальсіфікацыі: гэта даўно вядомыя схемы „арэляў” ды „тэхнічных памылак” падчас падліку галасоў. Ёсць і цікавосткі: гэтак за апошнія два дні каля 400 тысячаў выбарнікаў заявілі, што хочуць галасаваць дома. Агульная колькасць такіх заяваў – амаль мільён.

Тым часам намеснік старшыні апазіцыйнай партыі „Батькивщина” Аляксандр Турчынаў гаворыць пра тое, што ўлады пагрозамі змушаюць сябраў камісій „забяспечваць” выгадныя для прэзідэнта Януковіча лічбы падчас падліку галасоў.

„Прымушаюць адказваць за кожны вынік, гэта робяць не толькі чыноўнікі, але і кіраўнікі сельскіх саветаў. Яны наўпрост папярэджваюць пра магчымасць застацца без працы альбо несці нават крымінальную адказнасць, калі вынікі галасавання за Партыю рэгіёнаў не будуць адпавядаць іх неадэкватным чаканням ”, – заявіў Турчынаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары