Украіна выбірае новы парламент


{movie}Дачка Цімашэнкі прагаласавала за свабоду|left|7175{/movie} А 8:00 паводле мясцовага часу адчыніліся выбарчыя ўчасткі ва Украіне. Сваіх кандыдатаў выстаўляюць 87 партыяў, аднак чакаецца, што 5-адсоткавы бар’ер, неабходны для таго, каб трапіць у парламент, пераадолеюць толькі 5 з іх.

„Стабільнасць” ці „свабода”?

Папулярнасць ураду Віктара Януковіча, якога падтрымлівае Партыя рэгіёнаў, моцна пацярпела пасля зменаў у падатковай палітыцы і пенсійнай рэформы ды ў выніку няздольнасці выкараніць карупцыю. Тым не менш, паводле сацыялагічных апытанняў, Партыя рэгіёнаў па-ранейшаму можа разлічваць на большае падтрыманне выбарнікаў, чымся апазіцыйныя партыі.

Апазіцыя вінаваціць цяперашнюю ўладу ў спробах фальсіфікаваць выбары ды ў ціску на сваіх апанентаў. Экс-прэм’ер Украіны і лідарка апазіцыі Юлія Цімашэнка застаецца за кратамі. Напярэдадні выбараў яна заявіла, што Віктар Януковіч імкнецца ўсталяваць ва Украіне дыктатуру і «ніколі не расстанецца з уладаю мірным шляхам».

{movie}Віктар Януковіч галасаваў за стабільнасць|left|7176{/movie}Шараговыя ўкраінцы ўсё часцей гавораць, што стаміліся ад палітычнай барацьбы паміж уладаю ды апазіцыяй. Шмат хто расчараваны як з кіравання Віктара Януковіча, так і з часоў, калі ўлада была ў руках лідараў Памаранчавай рэвалюцыі.

Ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе 450 месцаў. Палова з іх дастанецца кандыдатам з партыйных спісаў, рэшта – незалежным прэтэндэнтам.

Брудная барацьба

На пікеты незалежных кандыдатаў, што не падтрымліваюць палітыкі Партыі рэгіёнаў, нападаюць людзі ў цывільным. Міліцыянты, што знаходзяцца побач, на напады практычна ніяк не рэагуюць: пачуўшы крыкі аб дапамозе, паведамляюць па рацыі пра «хуліганаў», але пакуль нікога не злавілі.

{movie}Віталь Клічко: Падкупаюць? Бярыце грошы, не саромейцеся|left|7177{/movie}Журналістка Таццяна Чарнавол, вядомая матэрыялам пра шыкоўную рэзідэнцыю Януковіча, пайшла ў палітыку. Незалежная кандыдатка кажа, што ўжо не бачыла магчымасці штосьці змяніць у краіне, працуючы як журналіст. У выніку – тэлефонныя пагрозы, спробы кампраметацыі. А ўрэшце – яе абліваюць фарбаю.

belsat.eu

Стужка навінаў