Дзяды: шэсце на Курапаты (Абноўлена)


{movie}Юрый Беленькі: былі затрыманні|left|7179{/movie}У Курапатах адбыўся жалобны мітынг з нагоды свята ўшанавання продкаў.

У шэсці ўзялі удзел каля 200 чалавек. У тым ліку вядомыя апазіцыйныя палітыкі Юрый Беленькі, Лявон Баршчэўскі, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі і былы палітвязень Сяргей Каваленка.

Менскі гарвыканкам дазволіў правесці шэсце традыцыйным маршрутам: збор на праспекце Незалежнасці каля будынку гадзіннікавага заводу «Луч», затым шэсце па маршруце: праспект Незалежнасці – вуліца Каліноўскага – вуліца Сядых – вуліца Карбышава – вуліца Гамарніка – вуліца Мірашнічэнкі.

Удзельнікі акцыі неслі драўляныя крыжы і бел-чырвона-белыя сцягі ды скандавалі «Жыве Беларусь!». Іх суправаджалі працаўнікі праваахоўных органаў у цывільным.

А 15:00 у Курапатах, дзе ў гады сталінскіх рэпрэсіяў расстралялі больш за 200 тыс. чалавек, распачаўся мітынг.

Дазвол з перашкодамі

Акцыю, арганізатарам якой выступае Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ, санкцыянавалі. Разам з тым у Менгарвыканкаме ў прысутнасці пракурорскага работніка і міліцыянта арганізатараў папярэдзілі аб адказнасці за парушэнне парадку правядзення акцыі. Апрача таго, іх папярэдзілі пра тое, што падчас акцыі не дапушчальныя транспаранты, якія супярэчаць тэматыцы акцыі.

«Ужо сёння мне паведамілі, што адбыліся затрыманні людзей, якія ішлі з дрэўкамі ад сцягоў, – паведаміў выканальнік абавязкаў старшыні КХП – БНФ Юрый Беленькі. – Так што хаця дазвол нібыта і дадзены, але мы не бачым у поўнай меры нейкага спрыяння нашай акцыі. Але ж дзень памяці продкаў Дзяды – гэта дзяржаўнае свята, і па логіцы дзяржава павінна была б спрыяць нам».

Паводле Беленькага, удзельнікі шэсця чарговы раз нясуць лозунг «Абаронім Беларусь ад расейскай агрэсіі!», бо, «не зрабіўшы гэтага, дарэмна казаць пра адраджэнне Беларусі – нацыянальнае і духоўнае, станаўленне нармальнай дзяржавы з нармальнымі інстытутамі».

belsat.eu

Стужка навінаў