Выбары ва Украіне: спаборніцтва «грашовых мяхоў»


Пакуль прэм’ер-міністр Мікалай Азараў запэўнівае, што фальсіфікацыі немагчымыя, ды абяцае празрыстыя і справядлівыя выбары, – незалежным кандыдатам пагражаюць і… абліваюць іх фарбаю.

Брудная барацьба

На пікеты незалежных кандыдатаў, што не падтрымліваюць палітыкі Партыі рэгіёнаў, нападаюць людзі ў цывільным. Міліцыянты з цікаўнасцю назіраюць за збіццём і, толькі пачуўшы крыкі аб дапамозе, паведамляюць па рацыі пра «хуліганаў»; натуральна, нікога яшчэ не злавілі. {movie}Напад на пікет|right|7154{/movie}

Журналістка Таццяна Чарнавол, вядомая матэрыялам пра шыкоўную рэзідэнцыю Януковіча, на якую датуль ніхто не мог трапіць, – пайшла ў палітыку. Незалежная кандыдатка кажа, што ўжо не бачыла магчымасці штосьці змяніць у краіне, працуючы як журналіст. У выніку – тэлефонныя пагрозы, спробы кампраметацыі. А ўрэшце – яе абліваюць фарбаю.

«Я лічу, што гэтак мне хацелі паказаць, што я неабароненая. Бо калі ліфт адчыніўся і я ўбачыла вочы таго хлопца, то адразу зразумела, што зараз нешта будзе – нож, пісталет?.. Проста такі момант, калі разумееш, што супраць цябе будзе агрэсія. А калі аблілі фарбаю, то была палёгка, што толькі фарба», – узгадвае журналістка. {movie}Азараў і Чарнавол пра выбары|right|7153{/movie}

Напалову сумленныя выбары

Выбарчая кампанія ў суседняй дзяржаве мае сваю спецыфіку: кандыдаты мусяць самастойна аплаціць безліч агітацыйных матэрыялаў. Таксама яны раскашэльваюцца на «мітынгі падтрымкі» ці проста купляюць галасы.

Само кіраўніцтва ЦВК прызнае: запабегчы гэтаму немагчыма. Хоць на выбарчых участках стаяць ўэб-камеры, а назіральнікі – у адрозненне ад беларускіх калегаў – могуць спакойна сачыць за працэсам падліку галасоў, ад подкупу выбарнікаў спосабу не прыдумалі.

Ва ўкраінскай Радзе 450 месцаў. Палова з іх дастанецца кандыдатам з партыйных спісаў, рэшта – незалежным прэтэндэнтам. Паводле апанентаў улады, менавіта тут варта чакаць бруднай электаральнай барацьбы. Звычайна перамагае той, хто мае больш грошай, а гэта найперш бізнесоўцы, якім спрыяе Партыя рэгіёнаў.

Выбары ў Вярхоўную раду адбудуцца ў нядзелю, 28 кастрычніка.

belsat.eu
https://youtu.be/player_embedded&v
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары